Вы тут

У БДУ пройдзе навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная выдавецкай справе


Двухдзённая Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Выдавецкая справа ў Рэспубліцы Беларусь: гісторыя, сучасны стан, праблемы і перспектывы” адкрыецца 24 кастрычніка ў БДУ (вул. Кальварыйская, 9, ауд. 308). Пачатак у 10.00. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе вядучай айчыннай ВНУ.


З прывітальным словам выступяць міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч і дэкан факультэта журналістыкі Вольга Самусевіч. Ва ўрачыстым адкрыцці плануецца таксама ўдзел старшыні Саюза выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў друку нашай краіны Аляксандра Вашкевіча. Ганаровымі гасцямі мерапрыемства стануць супрацоўнікі кафедры журналістыкі Палтаўскага нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта.

У рабоце форуму возьмуць удзел каля 70 работнікаў беларускіх выдавецтваў, паліграфічных прадпрыемстваў і рэдакцый СМІ.

У рамках канферэнцыі запланаваны мерапрыемствы рознага фармату. У першы дзень, 24 кастрычніка, пройдзе пасяджэнне круглага стала з удзелам кіраўніцтва Міністэрства інфармацыі Беларусі, выдавецтваў “Мастацкая літаратура”, “Адукацыя і выхаванне”, “Народная асвета”, “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” і ўпраўлення рэдакцыйна-выдавецкай работы БДУ. Эксперты абмяркуюць статус кнігі, яе лічбавы фармат, актуальнасць і запатрабаванасць у сучасным грамадстве, а таксама эфектыўныя маркетынгавыя стратэгіі прасоўвання друкаванай прадукцыі і інш.

Працягнецца абмеркаванне заяўленай тэмы форуму на панэльных дыскусіях. Удзельнікі разгледзяць гісторыю і сучаснасць выдавецкай дзейнасці, пытанні падрыхтоўкі спецыялістаў, узаемадзеянне рэдакцый СМІ і выдавецтваў.

У другі дзень форуму, 25 кастрычніка, адкрыецца выстава студэнцкіх выдавецкіх праектаў творчай лабараторыі кафедры журналістыкі Палтаўскай нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта. У гэты дзень таксама адбудзецца прэзентацыя віртуальнага праекта “Кафедра МіР” аб 50-гадовай гісторыі кафедры медыялінгвстыкі і рэдагавання БДУ, яе супрацоўніках і выпускніках. Акрамя таго, для ўсіх ахвотных будзе арганізавана творчая сустрэча з галоўным рэдактарам часопіса “Вясёлка”, пісьменнікам, заслужаным работнікам культуры Беларусі Уладзімірам Ліпскім.

Падчас работы форуму пройдуць выставы “Лепшыя з лепшых: кнігі — пераможцы Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі” і “Гісторыя выдавецкай справы: з рэдкага фонду Фундаментальнай бібліятэкі БДУ”.

Форум арганізуецца кафедрай медыялінгвістыкі і рэдагавання БДУ па ініцыятыве Міністэрства інфармацыі Беларусі.

Праграма канферэнцыі размешчана на сайце факультэта журналістыкі БДУ.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: hsto.org

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.