Вы тут

У Мінску адбылася ІІ Рэспубліканская канферэнцыя Саюза жанчын МУС «Жанчыны на службе правапарадку»


Форум сабраў больш за 200 супрацоўніц органаў унутраных спраў, якіх аб’ядноўваюць актыўная грамадзянская пазіцыя, стваральная дзейнасць, удзел у дабрачынных і гуманітарных праектах.


Удзельніцы форуму абмеркавалі дзейнасць арганізацыі, у тым ліку з улікам электаральнай кампаніі, якая праходзіць, і іншых грамадска значных падзей. У цэнтры ўвагі знаходзіліся і тэмы аказання дапамогі суайчыннікам, якія маюць у гэтым патрэбу, захавання маральных, культурных і духоўных каштоўнасцяў.

Старшыня Саюза жанчын МУС Алеся Сурынт адзначыла, што рашэнне правесці канферэнцыю напярэдадні адзінага дня галасавання абумоўлена жаданнем удзельніц Саюза выступіць у падтрымку беларускай дзяржаўнасці, заявіць аб гатоўнасці абараняць бяспеку і стабільнасць у нашай краіне. «Дзякуючы дзейнасці ў Саюзе, нам усім удалося рэалізаваць вялікую колькасць значных і добрых ідэй, здабыць верных сяброў і стварыць па-сапраўднаму моцную каманду, — падкрэсліла яна. — Мы актыўныя, неабыякавыя, адкрыты для ўсяго новага».

Канферэнцыя дала магчымасць абмяняцца думкамі па шэрагу напрамкаў, убачыць моцныя бакі пярвічак Саюза і пункты росту, якім трэба ўдзяліць дадатковую ўвагу.

Яскравым момантам сустрэчы стала цырымонія ўзнагароджання.

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы МУС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.