Вы тут

Ва Ушацкім раёне мужчына ўпаў у бітумнае сховішча


22 кастрычніка а 21-й гадзіне выратавальнікам паступіла паведамленне пра чалавека ў вёсцы Лутаў-Сяльцо Ушацкага раёна, які праваліўся ў бітумнае сховішча, паведамляе МНС.


Калі падраздзяленні МНС прыбылі да месца выкліку, высветлілася, што ў рэзервуары бітумнага сховішча знаходзіцца чалавек. Рэзервуар, глыбінёй каля двух метраў, быў накрыты шыферам. Мужчына рухаўся на ровары па шыферным насціле, у выніку чаго шыфер зламаўся і пацярпелы праваліўся ў сховішча, адкуль самастойна выбрацца не змог.

Работнікі МНС дасталі мужчыну і з папярэднім дыягназам "удары цела" перадалі брыгадзе хуткай дапамогі для далейшай шпіталізацыі.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.