Вы тут

МЗС пракаментаваў чарговае прыпыненне санкцый ЗША ў дачыненні да "Белнафтахіма"


У Міністэрстве замежных спраў Беларусі пракаментавалі рашэнне амерыканскіх уладаў, якія працягнулі на паўтара года прыпыненне санкцыяў у дачыненні да прадпрыемстваў нафтахімічнай галіны Беларусі. У гэтым рашэнні МЗС бачыць пэўны прагрэс, але, як і раней, заяўляе аб контрпрадуктыўнасці санкцый. Пра гэта БЕЛТА заявіў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.


"Беларусь заўсёды і на ўсіх узроўнях заяўляла пра тое, што ў знешняй палітыцы санкцыі непрымальныя і контрпрадуктыўныя. Гэтую пазіцыю мы прама даводзім да нашых амерыканскіх калег падчас рэгулярных кантактаў. Поўнага разумення па гэтым пытанні паміж намі пакуль не дасягнута. Але разам з тым санкцыі у дачыненні да канцэрна "Белнафтахім" і прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у яго склад, прыпыненыя на паўтара года, а не на год, як гэта было ў мінулы раз. Гэта сведчыць пра пэўны прагрэс", - адзначыў Анатоль Глаз.

"Разлічваем, што гэтае рашэнне стане чарговым крокам на шляху поўнай адмены санкцыйных і іншых абмежаванняў у гандлі з Рэспублікай Беларусь", - дадаў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.