Вы тут

У Беларусі плануюць перагледзець крытэрыі аднясення бізнесу да малога і сярэдняга


У Беларусі ў 2020 годзе плануецца перагледзець крытэрыі аднясення бізнесу да малога і сярэдняга. Пра гэта заявіў міністр эканомікі Дзмітрый Крутой перад адкрыццём Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва, інфармуе БЕЛТА.


Па словах міністра, доля малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў ВУП сёння павялічваецца не вельмі высокімі тэмпамі. Плануецца, што па выніках 2019 года яна складзе 28,8%. "Вядома, гэта не 40%, якія мы планавалі па выніках праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на перыяд 2016-2020 гадоў", - канстатаваў Дзмітрый Крутой.

Пры гэтым ён адзначыў, што структура эканомікі мяняецца. І нават у сегменце прамысловасці сёння ўжо 25% прыватных кампаній. Па словах міністра, гэта вялікае дасягненне - за апошнія 13 гадоў іх доля павялічылася амаль у тры разы.

Але ёсць складанасці ўліку і разліку гэтай долі, адзначыў міністр. "Мы з Белстатам у наступным годзе запланавалі трохі перагледзець крытэрыі аднясення да гэтага сегменту і парадак уліку. Таму што браць толькі колькасць - няправільна", - сказаў Дзмітрый Крутой. У якасці прыкладу ён прывёў IT-кампаніі, якія маюць велізарную экспартную выручку і пры гэтым колькасць іх персаналу не павялічваецца

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.