Вы тут

Экалогія — агульны клопат Мінска і Вены


Паміж Аўстрыяй і Беларуссю наладжана супрацоўніцтва ў розных сферах, у тым ліку па лініі Мінпрыроды.

Прыкметнае месца ў праграме сустрэч і перагавораў падчас афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Аўстрыйскую Рэспубліку займала экалагічная тэматыка. У складзе беларускай дэлегацыі быў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык.


Аўстрыя і Беларусь маюць вопыт супрацоўніцтва ў межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Водная ініцыятыва Еўрапейскага саюза плюс для краін Усходняга партнёрства (ВІЕС+)». Па словах Андрэя Худыка, пры актыўнай падтрымцы спецыялістаў Федэральнага агенцтва па навакольным асяроддзі Аўстрыі праведзена ацэнка дзеючай сістэмы маніторынгу паверхневых і падземных вод Беларусі і яе прыборнай базы. Падрыхтаваны пералік неабходнага абсталявання для павышэння лабараторнага патэнцыялу пры правядзенні маніторынгу паверхневых вод. Чакаецца пастаўка абсталявання ў нашу краіну.

Падчас сустрэчы з кіруючым дырэктарам Федэральнага агенцтва па навакольным асяроддзі Аўстрыі Монікай Мёрт, дамаўляючыся аб супрацоўніцтве, бакі вырашылі ўдзяліць асаблівую ўвагу такім кірункам, як адаптацыя да змены клімату, «разумныя» гарады, устойлівая мабільнасць, кіраванне якасцю паветра, адходамі і рэсурсамі, шматфункцыянальнае землекарыстанне і іншыя.

Знаходзячыся ў Вене, Андрэй Худык асабліва падкрэсліў унёсак Аўстрыйскага энергетычнага агенцтва ў імплементацыю праекта «Ліквідацыя бар'ераў для развіцця ветраэнергетыкі ў Рэспубліцы Беларусь». У прыватнасці, у межах яго рэалізацыі летась быў арганізаваны візіт дэлегацыі беларускіх спецыялістаў, якія вывучалі вопыт развіцця аднаўляльнай энергетыкі ў Аўстрыі і абмяркоўвалі магчымасці яго ўкаранення ў нашай краіне.

Кіраўнік Мінпрыроды Андрэй Худык і дырэктар Аўстрыйскага энергетычнага агенцтва Петэр Траўпман дамовіліся аб рэалізацыі сумесных праектаў і падпісалі Мемарандум аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве паміж Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі і Аўстрыйскім энергетычным агенцтвам. Удзельнікі мемарандума дамовіліся распрацоўваць сумесныя прапановы для дзяржаўных органаў улады, а таксама для рэгіёнаў. Як у нашай краіне, так і ў Аўстрыі ўдзяляецца вялікая ўвага развіццю аднаўляльнай энергетыкі і электратранспарту. Таму бакі дамовіліся аб сумеснай распрацоўцы і ўкараненні эфектыўных тэхналагічных рашэнняў і прагрэсіўных методык у гэтых галінах.

Аўстрыйскае энергетычнае агенцтва будзе аказваць нашай краіне падтрымку ў распрацоўцы мер па правядзенні інфармацыйнай работы з насельніцтвам, навучанні і павышэнні кваліфікацыі беларускіх спецыялістаў па пытаннях змякчэння наступстваў і адаптацыі да змены клімату, развіцці «зялёнай» эканомікі, у тым ліку аднаўляльнай энергетыкі. Таксама бакі дамовіліся распрацаваць дарожную карту, якая вызначыць найбольш актуальныя кірункі сумеснай работы і забяспечыць эфектыўныя механізмы аховы навакольнага асяроддзя.

У рабочай праграме кіраўніка Мінпрыроды было наведванне завода па спальванні смецця Шпітэлау. Андрэй Худык цікавіўся не толькі тэхналагічным працэсам, але і тым, як у Аўстрыі фарміруецца заканадаўства па абыходжанні з адходамі.

Аксана ЯНОЎСКАЯ

Фота прэс-службы Мінпрыроды

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прыехаць за 30 хвiлiн. Як у аварыйных выпадках павiнны рэагаваць камунальнiкi

Прыехаць за 30 хвiлiн. Як у аварыйных выпадках павiнны рэагаваць камунальнiкi

У Беларусi дзейнiчае такi дакумент, як «Тэхнiчная эксплуатацыя жыллёвых i грамадскiх будынкаў i збудаванняў. Парадак правядзення».

Грамадства

Як у магiлёўскiх хлопчыкаў i дзяўчынак фармiруюць асновы крэатыўнага мыслення

Як у магiлёўскiх хлопчыкаў i дзяўчынак фармiруюць асновы крэатыўнага мыслення

Школа «Альфа+» iснуе ў Магiлёве ўсяго год, але ў яе ўжо ёсць пастаянныя наведвальнiкi.

Палітыка

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш». Як дзейнічае Вярхоўны суд?

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш». Як дзейнічае Вярхоўны суд?

Пра першы год жыцця Вярхоўнага суда ў новым будынку — Валерый Калiнковiч.

Спорт

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

Сядзячы спосаб жыцця i нiзкi ўзровень фiзiчнай актыўнасцi могуць аказаць негатыўны ўплыў на здароўе.