Вы тут

"Укртранснафта" і "Транснафта" заключылі 10-гадовае пагадненне аб транзіце нафты


"Укртранснафта" і "Транснафта" заключылі 10-гадовае пагадненне аб прадастаўленні паслуг па транзіту нафты па тэрыторыі Украіны. Пра гэта паведамляе прэс-служба ўкраінскай кампаніі.


Фота: ukrtransnafta.com

"3 снежня 2019 года "Укртранснафта"і "Транснафта" заключылі дадатковае пагадненне да дагавора аб прадастаўленні паслуг па транспартоўцы нафты па тэрыторыі Украіны, якое падаўжае дзеянне дакумента на 10 гадоў - з 1 студзеня 2020 года да 1 студзеня 2030 года. Базавыя прынцыпы супрацоўніцтва паміж кампаніямі засталіся без змен, у прыватнасці такія, як парадак аплаты паслуг і механізм узаемадзеяння на ўзроўні тэхнічных службаў двух нафтатранспартных аператараў", - гаворыцца ў паведамленні.

Дакумент падпісалі генеральны дырэктар "Укртранснафты" Мікалай Гаўрыленка і віцэ-прэзідэнт "Транснафты" Сяргей Андронаў падчас Міжнароднай канферэнцыі "Энергетыка ў XXI стагоддзі" у Заграбе (Харватыя).

Дэталяў аб аб'ёмах прапампоўкі ўкраінская кампанія не раскрывае.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.