Вы тут

РІSА-шок для беларускай школы адмяняецца


Учора сталі вядомыя вынікі апошняга міжнароднага даследавання адукацыйных дасягненняў навучэнцаў РІSА (Рrоgrаm fоr Іntеrnаtіоnаl Studеnt Аssеssmеnt).


У многіх краінах іх абвяшчэнне становіцца адной з галоўных падзей. І калі сістэма адукацыі аказваецца вельмі далёка ад сусветных лідараў, гэта разглядаецца як нацыянальная пагроза і сігнал, што трэба тэрмінова штосьці мяняць: пераглядаць патрабаванні да адукацыйных стандартаў, уносіць карэктывы ў вучэбныя праграмы і планы, змяняць падыходы да выкладання вучэбных дысцыплін і гэтак далей. Так, першыя вынікі РІSА ў Германіі ў 2000 годзе паказалі нізкі ўзровень ведаў навучэнцаў у параўнанні з іх аднагодкамі з іншых краін і выклікалі ў грамадстве рэакцыю, якую назвалі «РІSА-шок».

Даследаванне праводзіцца кожныя тры гады, а затым на працягу яшчэ аднаго года аналізуюцца вынікі тэстаў, перш чым яны будуць прадстаўлены сусветнай грамадскасці. Першы рэйтынг быў складзены ў 2000 годзе. Вынікі апошняга агучаны 3 снежня 2019 года. У даследаванні, што праходзіла летась, удзельнічала 79 краін і адміністрацыйна-эканамічных тэрыторый. Для беларускіх падлеткаў гэта быў першы вопыт удзелу ў міжнародным даследаванні.

— Тым не менш нашы навучэнцы прадэманстравалі даволі высокі ўзровень па ўсіх трох кірунках даследавання, паказаўшы вынікі, якія перавышаюць сярэднія агульнасусветныя паказчыкі, — паведаміў журналістам намеснік міністра адукацыі Аляксандр
КАДЛУБАЙ.
 — Беларусь заняла месца ў першай палове агульнасусветнага рэйтынгу. Так, у рэйтынгу чытацкай адукаванасці ў беларускіх падлеткаў 36-я пазіцыя, у матэматычнай — 38-я і ў прыродазнаўчанавуковай — 37-я.

У РІSА-2018 удзельнічала 236 беларускіх устаноў адукацыі: 176 школ, 27 гімназій, шэсць ліцэяў, 13 устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі і 14 устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі — усяго былі ахоплены 5830 падлеткаў. Для атрымання аб'ектыўнай карціны выбарка ўстаноў адукацыі і навучэнцаў рабілася выпадковым чынам арганізацыяй Wеstаt (ЗША). Наша Міністэрства адукацыі ніяк не магло паўплываць на іх выбар.

Тэсціраванне РІSА праводзілася ў камп'ютарным фармаце. Гэта быў кагнітыўны тэст, на выкананне якога адводзілася дзве гадзіны, плюс апытальнік, на запаўненне якога давалася яшчэ 35 хвілін. Кантроль за ходам правядзення тэсціравання ажыццяўляўся нацыянальнымі і міжнароднымі назіральнікамі.

Цікава, што навучэнцы некаторых гімназій і ліцэяў паказалі ўзровень ведаў, які не саступае лідарам сусветнага рэйтынгу. Пра гэта паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый МІКСЮК.

Кожны раз акцэнты ў даследаванні змяшчаюцца. У 2018 годзе галоўны ўпор быў зроблены на чытацкую адукаванасць — здольнасць чалавека разумець і выкарыстоўваць пісьмовыя тэксты, разважаць пра іх і займацца чытаннем для таго, каб дасягаць сваіх мэт, пашыраць свае веды і магчымасці ўдзелу ў сацыяльным жыцці. Беларускія школьнікі набралі па чытацкай адукаванасці 474 балы, а сярэдні бал усіх краін — 454. Для параўнання: у расійскіх школьнікаў — 479 балаў, украінскіх — 466, літоўскіх — 476.

Будзь у курсе!

У рамках РІSА правяраюцца не столькі акадэмічныя дасягненні 15-гадовых падлеткаў, колькі іх уменне працаваць з інфармацыяй і рэальныя жыццёвыя кампетэнцыі, здольнасць вучняў устанаўліваць прычынна-выніковыя сувязі, іх уменне супастаўляць факты і аналізаваць, хутка прымаць рашэнні, выкарыстоўваць набытыя веды і вопыт для вырашэння шырокага дыяпазону жыццёвых задач.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.