Вы тут

Лукашэнка павіншаваў жыхароў Брэсцкай вобласці з 80-годдзем з дня яе ўтварэння


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў жыхароў Брэсцкай вобласці з 80-годдзем з дня яе стварэння, перадае БелТА.


"Летапіс вашага краю багаты і старажытны. Тут не раз вырашаўся лёс Еўропы, адсюль родам шматлікія выбітныя асобы: навукоўцы, касманаўты, мастакі, паэты, дзяржаўныя дзеячы. Увесь свет памятае пра гераічны подзвіг абаронцаў Брэсцкай крэпасці і захапляецца рэліктавай пышнасцю Белавежскай пушчы", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дзесяцігоддзі найноўшай гісторыі Брэсцкай вобласці напоўнены плённай працай, рэгіён эфектыўна развівае свой эканамічны патэнцыял, а гандлёвыя маркі мясцовых прадпрыемстваў па праве лічацца нацыянальным брэндам. "Умелае выкарыстанне прыродных рэсурсаў і ўкараненне сучасных тэхналогій дапамагаюць аграрыям вобласці ўтрымліваць вядучыя пазіцыі па многіх паказчыках. Дзякуючы таленту і руплівасьці жыхароў Брэст ператварыўся ў адзін з найпрыгажэйшых гарадоў краіны", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што любоў жыхароў Брэсцкай вобласці да малой радзімы, беражлівыя захаванне традыцый і імкненне да найлепшага выніку стануць трывалым фундаментам для далейшага росквіту Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.