Вы тут

У БДУІР абмеркавалі пытанні інклюзіўнай ІТ-адукацыі


ІІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Бесперапынная прафесійная адукацыя для людзей з асаблівымі патрэбамі» прайшла ў Інстытуце інфармацыйных тэхналогій БДУІР. Яна аб'яднала экспертаў з Беларусі, Расіі, Швейцарыі, Узбекістана, Латвіі і Польшчы.


— Наша мерапрыемства прысвечана ў першую чаргу пытанням, звязаным з інклюзіўнай адукацыяй і пашырэннем даступнасці прафесійнай адукацыі для асоб з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі. Але не толькі навучальныя матэрыялы павінны быць сёння адаптаваныя для ўсіх членаў грамадства. Не менш важнае пытанне — фарміраванне экаасяроддзя для прафесійнага і творчага развіцця асобы, — падкрэсліў падчас адкрыцця канферэнцыі рэктар БДУІР Вадзім БОГУШ.

Прывітальнае слова міністра замежных спраў Беларусі, старшыні Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА Уладзіміра Макея зачытала адказны сакратар Нацыянальнай камісіі Наталля Шчасновіч: «Інклюзіўная адукацыя ў Беларусі з'яўляецца прыярытэтнай для падрыхтоўкі кадраў новага пакалення, здольных забяспечыць адаптацыю ва ўмовах лічбавай трансфармацыі. Хуткі рост сучасных тэхналогій патрабуе ад асоб з асаблівымі патрэбамі, як і ад усяго насельніцтва ў цэлым, новых кампетэнцый, якія дазваляюць бязбольна ўключацца ў сучасныя працэсы».

Сёлета тэматыка канферэнцыі значна пашырылася. У цэнтры ўвагі былі пытанні не толькі інклюзіўнай ІT-адукацыі, але і сацыялізацыі інвалідаў у грамадстве.

Падчас мерапрыемства эксперты абмеркавалі dіgіtal skіlls і soft skіlls для асоб з асаблівымі патрэбамі ва ўмовах лічбавай трансфармацыі, развіццё інклюзіўнай адукацыі з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

Удзельнікі з розных краін абмяняліся перадавым вопытам, які дазволіць разам зрабіць крок наперад, пераадолець лічбавы разрыў і стварыць роўныя магчымасці для доступу да інфармацыі людзей з асаблівымі патрэбамі.

Гасцямі мерапрыемства сталі дзіцячы інклюзія-хор «Радасць душы», а таксама інваліды-калясачнікі, якія жывуць актыўным жыццём. Гэтыя людзі не па чутках знаёмыя з праблемамі інвалідаў і змаглі падзяліцца сваім бачаннем арганізацыі комплекснага падыходу да фарміравання безбар'ернага асяроддзя, паспяховай рэалізацыі асобаснага і прафесійнага развіцця, а таксама расказаць аб праблемах, якія іх хвалююць.

Свае прапановы і рэкамендацыі па выніках канферэнцыі ўдзельнікі плануюць прадставіць у Міністэрства адукацыі, Камісію па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі для падрыхтоўкі праекта закона «Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі».

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: edusteps.com.ua

Загаловак у газеце: Інклюзія: адукацыя і кар'ера

Выбар рэдакцыі

Культура

Што з нашага парадку дня трапляе ў «афіцыйнае» дакументальнае кіно

Што з нашага парадку дня трапляе ў «афіцыйнае» дакументальнае кіно

Свавольныя традыцыі, постчарнобыльскі рай і камп'ютарныя курсы для пенсіянераў.

Эканоміка

Як наладзіць бізнес у невялікім райцэнтры, дзе няма чыгункі

Як наладзіць бізнес у невялікім райцэнтры, дзе няма чыгункі

Уздзенскі касцёл, які пабудавалі ў канцы ХVІІІ стагоддзя, мясцовыя ўлады не адзін раз спрабавалі прадаць праз электронны аўкцыён, але ахвотных аднавіць помнік архітэктуры не знаходзілася. 

Спорт

«Дзясятае месца — гэта наша памылка». Беларускія гандбалісты не выйшлі ў алімпійскі кваліфікацыйны турнір

«Дзясятае месца — гэта наша памылка». Беларускія гандбалісты не выйшлі ў алімпійскі кваліфікацыйны турнір

У заключным матчы ЧЕ па гандболе зборная Беларусі згуляла ўнічыю з камандай Аўстрыі — 36:36