Вы тут

У Мінскім раёне затрыманы мужчына, які спрабаваў згвалціць медсястру і збег з псіхадыспансера


Супрацоўнікі крымінальнага вышуку УУС Мінскага аблвыканкама затрымалі 25-гадовага мужчыну, які самавольна пакінуў Грозаўскі псіханеўралагічны дыспансер. Пра гэта паведамляе МУС.


Фота МУС

14 лістапада прыкладна апоўначы ў медустанове ён хацеў згвалціць 40-гадовую медсястру. Пры гэтым падазраваны трымаў у руцэ металічны прут, хапаў жанчыну за вопратку, шыю, рукі і прычыніў ёй цялесныя пашкоджанні. Пасля таго, як яна паклікала на дапамогу і прыбег санітар, зламыснік збег.

Дзякуючы праведзеным аператыўна-вышуковым мерапрыемстваў сышчыкі Міншчыны выйшлі на след меркаванага злачынца і затрымалі яго ў Мінскім раёне.

Заведзена крымінальная справа. Праводзіцца праверка.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.