Вы тут

Заўтра стартуе праект “Кнігі Беларусі. Год 2019”


13 снежня ў 12.00 у выставачнай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Міністэрства інфармацыі сумесна з Нацыянальнай кніжнай палатай, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі дае старт кніжнаму праекту “Кнігі Беларусі. Год 2019”.


Сотні выдаўцоў дзяржаўнай і прыватнай формаў уласнасці, грамадскіх і рэлігійных аб’яднанняў, індывідуальных прадпрымальнікаў запрошаны на ўнікальную выставу, якая ўпершыню прадставіць кнігі, выдадзеныя ў Беларусі ў 2019 годзе.

Штогод у Рэспубліцы Беларусь выдаецца каля 10 тысяч найменняў кніг і брашур.

2019 год прымножыў кніжную паліцу краіны 5 тысячамі кніг навукова-папулярнай, грамадска-палітычнай, мастацкай, дзіцячай, даведачна-энцыклапедычнай тэматыкі.

Новы фармат кніжнай падзеі закліканы падкрэсліць значэнне кнігі, культуры чытання, ролі кнігавыдаўцоў, аўтараў у стварэнні багажу ведаў у маладой, суверэннай беларускай дзяржаве.

У ходзе мерапрыемства прадстаўнікам кнігавыдавецкай сферы, а таксама ўсім, хто звязаны з папулярызацыяй кнігі, яе рухам наперад у грамадстве, будзе прадстаўлена магчымасць ацаніць кніжны прадукт 2019 года, пабачыць беларускія кнігі-пераможцы нацыянальнага і міжнародных конкурсаў, у нефармальнай абстаноўцы пагутарыць з тымі, хто ўносіць свой уклад у захаванне традыцый і развіццё сучаснага нацыянальнага кнігавыдання.

Сімвалічным адкрыццём выстаўкі стане прадстаўленне беларускага аўтара (яго кнігі), які па выніках аналізу інфармацыі кнігагандлюючых арганізацый, Нацыянальнай кніжнай палаты з’яўляецца найбольш папулярным у сучаснага чытача.

Другая частка мерапрыемства адбудзецца ў вялікай зале Нацыянальнай бібліятэкі ў 13.00 з запрашэннем моладзі, якая плануе звязаць свой лёс з кнігавыданнем, кнігараспаўсюджваннем, пісьменніцтвам, з вышэйшых навучальных устаноў: філфака і журфака БДУ, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Прадстаўнікам вядучых выдавецтваў будуць уручаны дыпломы за выпуск у 2019 годзе самай вялікай колькасці выданняў па тыражы, па назвах, за папулярызацыю беларускай мовы, выпуск кніг, прысвечаных 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прэзентацыйных выданняў.

Арганізатарамі мерапрыемства і выдавецтвамі Беларусі ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” будзе паднесены сюрпрыз гораду-сталіцы Дня беларускага пісьменства ў 2020 годзе ў — гораду. Бялынічы Магілёўскай вобласці, а ўсім прысутным — падарунак у выглядзе спектакля-мюзікла “Пясняр”.

Спектакль Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя. М. Горкага прысвечаны народнаму артысту СССР Уладзіміру Мулявіну, дзякуючы якому беларуская паэзія і песня сталі часткай сусветнай культуры. Прагучаць песні ансамбля “Песняры” ў выкананні самай спяваючай акцёрскай трупы сярод драматычных тэатраў Беларусі.

Яркім дадаткам мерапрыемству паслужаць экспанаты музея У. Мулявіна, а таксама кніга пра яго, якая карыстаецца нязменнай папулярнасцю на працягу апошніх гадоў, як у Беларусі, так і за мяжой.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: soyuz.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.