Вы тут

Беларусбанк папярэджвае, што махляры зноў актывізаваліся


Беларусбанк папярэджвае, што махляры зноў актывізаваліся. Таму ён настойліва просіць усіх сваіх кліентаў не перадаваць трэцім асобам інфармацыю аб рэквізітах плацежных картак. Пад трэцімі асобамі варта разумець сваякоў, сяброў, знаёмых і, у тым ліку, супрацоўнікаў банкаў.


Нікому не трэба паказваць, у тым ліку шляхам уводу даных на сумніўных вэб-старонках, нумар і тэрмін дзеяння карткі, СVV/CVC-код, пін-код, паролі 3D-Secure, ідэнтыфікацыйны нумар дакумента, які сведчыць асобу, даныя для ўваходу ў сістэму «Інтэрнэт-банкінг» (лагін, пароль, карту-кодаў) і СМС-коды, што накіроўваюцца ад імя банка. Уваход у сістэму «Інтэрнэт-банкінг» ажыццяўляйце з афіцыйнага сайта банка, не пераходзьце па падазроных спасылках.

У выпадку, калі з нейкіх прычын гэтыя звесткі былі перададзеныя зламыснікам ці інакш скампраметаваныя:

— неадкладна заблакуйце ўліковы запіс сістэмы «Інтэрнэт-банкінг» шляхам трохразовага няправільнага ўводу пароля альбо па тэлефоне кантакт-цэнтра 147. У іншым выпадку можна заблакаваць картку па тэлефоне кругласутачнай службы сэрвісу кліентаў ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» (017) 299 25 26. Таксама можна звярнуцца ў найбліжэйшае аддзяленне банка.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: lepel-kraj.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Як галасавалі рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Як галасавалі рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Расказваюць нашы карэспандэнты.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Палітыка

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

Сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы — шостыя па ліку.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.