Вы тут

Калядны дабрачынны баль пройдзе 17 снежня ў БДУ


Святочнае мерапрыемства адбудзецца з удзелам звыш 300 юнакоў і дзяўчат і з захаваннем традыцый і дрэс-коду. Лэдзі будуць танцаваць у доўгіх вячэрніх сукенках, а кавалеры — у строгіх смокінгах або класічных касцюмах.


Як распавялі ў прэс-службе ўніверсітэта, адкрые праграму вечара вальс дэкана філалагічнага факультэта Івана Роўды і арганізатара праекта “Калядны дабрачынны баль” Дар'і Круковіч. Працягне ўрачыстасць “Вальс дэбютантаў”. Выканаюць яго першакурсніцы філалагічнага факультэта з курсантамі ваеннага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі.

У рамках пераднавагодняга вечара любы ахвотны зможа прыняць удзел у бяспройгрышнай латарэі і выйграць сертыфікаты на спартыўны адпачынак, касметычныя і фотапаслугі, арыгінальныя ўпрыгажэнні ручной работы, майстар-класы па танцах і вакале. Усе сродкі, атрыманыя ад правядзення Каляднага дабрачыннага балю, накіруюць пацыентам анкалагічнага аддзялення № 3 Рэспубліканскага навукова-практычнага Цэнтра дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі. Акрамя таго, для хлопчыкаў і дзяўчынак будуць падрыхтаваны святочныя паштоўкі.

Навагоднюю атмасферу балю створаць артысты БДУ, сярод якіх Алег Шчуцкі (Alen Hit), Вераніка Цубікава, Анастасія Чарняк, дуэт Валерыі і Уладзіслава Макарэвіч і інш.

Уваход на баль -- па запрашальных білетах. Стаць удзельнікам могуць усе ахвотныя. Кошт уваходнага білета прыраўноўваецца да мінімальнага дабрачыннага ўнёску. Забраніраваць запрашальныя можна ў групе (https://vk.com/charityball_2019).

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць філалагічны факультэт і Творчы саюз БДУ.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Дзмітрый Рабаў: У ліпені чакаем ідэальнае беларускае лета!

Дзмітрый Рабаў: У ліпені чакаем ідэальнае беларускае лета!

У ліпені, як і належыць экватару года, прагназуецца самы цёплы перыяд сезона.

Калейдаскоп

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

«I гэты чалавек застаўся жыць...» Медыкі ў беларускай літаратуры. Тэст

Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.