Вы тут

Што зменіцца пры налічэнні заробкаў педагогам?


Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з 1 студзеня 2020 года змяняецца парадак фарміравання заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый. Яна будзе разлічвацца зыходзячы з базавай стаўкі (замест тарыфнай стаўкі першага разраду) і 18-разраднай тарыфнай сеткі (замест 27-разраднай).


У Міністэрстве адукацыі растлумачылі, што ў заробку педагагічных работнікаў асобныя выплаты будуць аб'яднаныя і змененыя.

У прыватнасці, у гэтым годзе заработная плата выхавальніка і настаўніка складалася з тарыфнага акладу, павышэнняў тарыфнага акладу, устаноўленых пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, павышэння тарыфнага акладу за працу па кантракце; павышэння тарыфнага акладу за стаж работы па спецыяльнасці, надбаўкі за наяўнасць кваліфікацыйнай катэгорыі, надбаўкі за выкананне асобных відаў работ, надбаўкі за высокія прафесійныя, творчыя, вытворчыя дасягненні ў працы, яе складанасць і напружанасць, а таксама за выкананне асабліва важных (тэрміновых) работ, прэміі і матэрыяльнай дапамогі.

З 1 студзеня 2020 года заработная плата выхавальнікаў і настаўнікаў будзе складацца з акладу, надбавак: за стаж работы ў бюджэтнай арганізацыі, за работу па кантракце, за спецыфіку працы ў сферы адукацыі ў залежнасці ад кваліфікацыйнай катэгорыі, за характар працы пры выкананні асобных відаў работ, за высокія дасягненні ў працы і прэміі.

Заработная плата дацэнта, які мае вучоную ступень кандыдата навук, складаецца цяпер з тарыфнага акладу, павышэння тарыфнага акладу ў адпаведнасці з пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, павышэння тарыфнага акладу за працу па кантракце, павышэння тарыфнага акладу за стаж работы па спецыяльнасці, даплаты за вучоную ступень кандыдата навук, надбаўкі за выкананне асобных відаў работ (за куратарства вучэбнай групы і іншае), надбаўкі за высокія прафесійныя, творчыя, вытворчыя дасягненні, складанасць і напружанасць працы, а таксама за выкананне асабліва важных (тэрміновых) работ, прэміі і матэрыяльнай дапамогі.

З 1 студзеня 2020 года заработная плата дацэнта, які мае вучоную ступень кандыдата навук, будзе складацца з акладу, надбавак за працу па кантракце, за стаж работы ў бюджэтных арганізацыях, за навуковую ступень кандыдата навук, за спецыфіку работы ў сферы адукацыі, за характар працы пры выкананні асобных відаў работ, за высокія дасягненні ў працы і прэміі.

Акрамя таго, з 2020 года работнікам бюджэтных арганізацый будзе ажыццяўляцца штогадовая аднаразовая выплата на аздараўленне з разліку 0,5 акладу (як правіла, пры сыходзе ў адпачынак), а таксама аказвацца матэрыяльная дапамога (як правіла, у сувязі з неспадзяванымі матэрыяльнымі цяжкасцямі).

Такім чынам, з 2020 года зменены віды і памеры выплат, з якіх складаецца заработная плата, пры гэтым памер заработнай платы кожнага работніка не знізіцца.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: b-g.by

Выбар рэдакцыі

Культура

У Кіеве Уладзімір Караткевіч цудам выратаваўся ад аварыі і двойчы закахаўся

У Кіеве Уладзімір Караткевіч цудам выратаваўся ад аварыі і двойчы закахаўся

Горад, «дзе былі помнікі і прыгожыя будынкі, зялёныя бульвары і ціхія хаткі на ўскраінах, дзе быў нават універсітэт, а значыцца, існавала г

Грамадства

Прафесар Мiкалай Запрудскі: Вера ў дзiця — галоўны падарунак

Прафесар Мiкалай Запрудскі: Вера ў дзiця — галоўны падарунак

Для паспяховых школ характэрны клiмат высокiх чаканняў.

Грамадства

Гродзенец наводзiць парадак на зямлi i аднаўляе старажытны млын

Гродзенец наводзiць парадак на зямлi i аднаўляе старажытны млын

Гэтыя мясцiны Яўген Дарагуш памятае з дзяцiнства.

Спорт

Любоў Чаркашына: Мастацкая гiмнастыка — гэта цэлы свет

Любоў Чаркашына: Мастацкая гiмнастыка — гэта цэлы свет

Мастацкая гiмнастыка — гэта любоў. У выпадку з беларускай гiмнастыкай можна сказаць, што гэта яшчэ i Любоў Чаркашына.