Вы тут

У Мінску пройдзе Міжнародны сімпозіум «Пісьменнік і час»


Міністэрства інфармацыі краіны і Выдавецкі дом «Звязда» запрашаюць у Мінск на Міжнародны сімпозіум «Пісьменнік і час» літаратараў з 29 краін свету.


Сімпозіум адбудзецца ў межах XXVІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, якая пройдзе ў сталіцы Беларусі з 5 да 9 лютага 2020 года. Арганізатары гэтага міжнароднага праекта — Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкі дом «Звязда», выдавецтва «Мастацкая літаратура», Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, Міжнародны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва краін — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Сёлета праграму сімпозіума вызначае наступная назва: «Пісьменнік і час: літаратура як частка культурнага дыялогу».

Мяркуецца, што ўдзел у сустрэчы беларускіх і замежных літаратараў прымуць празаікі, паэты, публіцысты, літаратуразнаўцы, перакладчыкі з 29 краін свету: з Беларусі, Азербайджана, Балгарыі, Венгрыі, Вялікабрытаніі, ФРГ, Грузіі, Італіі, Індыі, Іспаніі, Казахстана, Кітая, Латвіі, Літвы, Малдовы, Мальты, Манголіі, Палесціны, Партугаліі, Польшчы, Расійскай Федэрацыі, Сербіі, Славакіі, Таджыкістана, Туркменістана, Турцыі, Узбекістана, Украіны, Францыі. Прадстаўнічымі павінны быць дэлегацыі з Расіі і Казахстана. Сёння беларуска-расійскія літаратурныя стасункі ўсё болей і болей пашыраюцца. Штогод выходзіць «беларускі нумар» часопіса «Наш современник». Пабачыў свет нумар «Роман-газеты», прысвечаны беларускай аповесці. Кнігі, асобныя публікацыі паэтаў, празаікаў Беларусі ў перакладзе на мовы народаў Расіі з'яўляюцца ў Чувашыі, Калмыкіі, Дагестане, Татарстане, іншых рэгіёнах Расійскай Федэрацыі.

Сярод актыўных прапагандыстаў, сяброў беларускай літаратуры ў свеце — празаік і драматург Камран Назірлі з Азербайджана, Святлана Ананьева з Казахстана, Максат Бяшымаў з Туркменістана, Рысалат Хайдарава з Узбекістана, Даяна Лазаравіч з Сербіі, Салімі Хатлані з Таджыкістана і шмат хто яшчэ. Несумненна, што і сёлетні сімпозіум «Пісьменнік і час» дапаможа выбудаваць новыя масты літаратурнай дружбы і супрацоўніцтва.

Мікола БЕРЛЕЖ

Загаловак у газеце: Мастацкае слова як частка дыпламатычных зносін

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Дзясятае месца — гэта наша памылка». Беларускія гандбалісты не выйшлі ў алімпійскі кваліфікацыйны турнір

«Дзясятае месца — гэта наша памылка». Беларускія гандбалісты не выйшлі ў алімпійскі кваліфікацыйны турнір

У заключным матчы ЧЕ па гандболе зборная Беларусі згуляла ўнічыю з камандай Аўстрыі — 36:36

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

«Звязда» неяк правільна пісала, што ёсць такое месца, дзе чалавеку добра аднаму. Гэта — прыбіральня.

Грамадства

РІSА-2018: зваротная сувязь. Якія праблемныя пункты ў адукацыі выявіла міжнароднае даследаванне

РІSА-2018: зваротная сувязь. Якія праблемныя пункты ў адукацыі выявіла міжнароднае даследаванне

Наколькі беларуская сістэма адукацыі канкурэнтаздольная і ці адпавядае яна сусветным трэндам?