Вы тут

Вайскоўцы наведалі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця


Падчас рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» вайскоўцы 56-га асобнага палка сувязі сумесна з канцэртнай групай Ваенна-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь павіншавалі з навагоднімі і каляднымі святамі хлопчыкаў і дзяўчынак з Рудзенскай дапаможнай школы-інтэрната.


У школе-інтэрнаце вучыцца каля 130 дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. У большасці дзетак ёсць бацькі, аднак яны да іх ніколі не прыязджаюць. Але ваенныя сувязісты пастаянна падтрымліваюць дзяцей і падлеткаў, віншуюць іх з каляднымі і навагоднімі святамі, прывозяць самыя розныя і патрэбныя дзецям падарункі. І робяць гэта яны шчыра, імкнучыся даць дзеткам часцінку увагі і любові.

У чарговы раз дзеці сустрэлі гасцей з радасцю. Для рабят вайскоўцы падрыхтавалі каляднае прадстаўленне з салдатам, які абараняў дзетак ад Бабы Ягі і Кікімары. Разам з Дзедам Марозам і Снягуркай ўручаліся салодкія падарункі і праводзіліся займальныя конкурсы. І дзеці не хавалі эмоцый.

- Мы рыхтаваліся да прыезду вайскоўцаў, - кажа трынаццацігадовы Кірыл. - Упрыгожвалі ёлку, вучылі навагоднія песенькі. Я пастаянна чакаю чараўніцтва і навагодні цуд. Выдатна, што ваенныя да нас прыязджаюць у госці. З імі цікава і весела.

Афіцэры і салдаты разам з дзецьмі танцавалі, спявалі і гулялі. Хлапчукі і дзяўчынкі дзяліліся з армейцамі сваімі жаданнямі. І самае запаветнае з іх - гэта знайсці маму і тату, пакінуць сцены школы-інтэрната і жыць звычайным жыццём.

Вайскоўцы разумеюць, што матэрыяльныя сродкі не змогуць замяніць бацькоў. Аднак калі ўжо дзеці апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, то яны гатовыя падставіць сваё надзейнае плячо. Для дзіцяці няма нічога страшней, чым застацца аднаму ў гэтым вялізным складаным свеце.

Віншуючы выхаванцаў школы-інтэрната з навагоднімі і каляднымі святамі, камандзір 56-га палка сувязі палкоўнік Андрэй Саўчанка выказаў упэўненасць у тым, што ўсе загаданыя дзецьмі жаданні выканаюцца, а самі выхаванцы вырастуць здаровымі, разумнымі і шчаслівымі людзьмі.

Аляксандр ГАНЧАРОЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Прадукты для эфектыўнай энергіі: аксіяльны ветрагенератар, анодныя зазямляльнікі, керамзітапенабетон, паліўныя брыкеты

Прадукты для эфектыўнай энергіі: аксіяльны ветрагенератар, анодныя зазямляльнікі, керамзітапенабетон, паліўныя брыкеты

Пераможцы шостага конкурсу «Лідар энергаэфектыўнасці — 2020» сёлета ўдзельнічалі ў спаборніцтвах анлайн і гэтак жа атрымлівалі віншаванні. 

Культура

У Кіеве Уладзімір Караткевіч цудам выратаваўся ад аварыі і двойчы закахаўся

У Кіеве Уладзімір Караткевіч цудам выратаваўся ад аварыі і двойчы закахаўся

Горад, «дзе былі помнікі і прыгожыя будынкі, зялёныя бульвары і ціхія хаткі на ўскраінах, дзе быў нават універсітэт, а значыцца, існавала г

Грамадства

Прафесар Мiкалай Запрудскі: Вера ў дзiця — галоўны падарунак

Прафесар Мiкалай Запрудскі: Вера ў дзiця — галоўны падарунак

Для паспяховых школ характэрны клiмат высокiх чаканняў.