Вы тут

У Гродзенскім раёне забіты індывідуальны прадпрымальнік


Сёння ноччу ў Гродзенскім раёне з агнястрэльным раненнем знойдзена цела 55-гадовага мужчыны, паведамляе Следчы камітэт.


Следча-аператыўнай групай з прымяненнем магчымасцей перасоўнай крыміналістычнай лабараторыі праведзены агляд месца здарэння, адабраныя прадметы і аб'екты, па якіх плануецца прызначэнне шэрагу даследаванняў.

Гродзенскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта па факце забойства заведзена крымінальная справа. Супрацоўнікамі міліцыі праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, накіраваныя на высвятленне падазраванага і яго затрыманне.

На месца здарэння прыбыла група найбольш вопытных супрацоўнікаў цэнтральнага апарата Следчага камітэта. Расследаванне працягваецца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.