Вы тут

Афорты і літаграфіі Гоі і Пікаса пакажуць у Мінску


Выстава "Пясок і кроў", на якой будуць прадстаўлены работы двух вялікіх іспанскіх мастакоў Франсіска Гоі і Пабла Пікаса, адкрыецца 28 студзеня ў выставачнай зале Libra. Пра гэта БЕЛТА паведамілі арганізатары.


Гэта не экспазіцыя рэпрадукцый, а калекцыя афортаў і літаграфій. "Калекцыя ўключае больш за 130 работ, а аб'яднаная яна адной тэмай, адлюстраванай ў самой назве экспазіцыі - "Пясок і кроў". Няцяжка здагадацца, што ўсё гэта пра знакамітую іспанскую карыду. А яна на радзіме гэтых вялікіх мастакоў успрымаецца далёка не проста як відовішча, якое казыча нервы, а як філасофія пераадолення. Менавіта так ўспрымаў яе Пікаса, бачачы ў гэтым асаблівую прыгажосць і жыццёвы нерв, які літаральна пульсуе на яго палотнах. Франсіска Гоя бачыў у гэтым супярэчлівым рытуале жорсткасць і кроў, якая п'яніць палітыкаў. І гэтых палітыкаў таксама можна пазнаць на афортах мастака ", - распавялі ў Libra.

Асаблівая каштоўнасць экспазіцыі ў тым, што прадстаўленыя работы з'яўляюцца замалёўкамі з натуры. Гоя і Пікаса пісалі тое, сведкамі чаго сталі самі, выплюхнуўшы на палатно і паперу свае перажыванні з усім іспанскім запалам і сумам.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Андрэй Ліхавіцкі: Адказнасць, засяроджанасць і любоў

Андрэй Ліхавіцкі: Адказнасць, засяроджанасць і любоў

Андрей Ліхавіцкі — прыклад таго, што геаграфічныя межы спорту не перашкода. Чаму?

Грамадства

Конкурс прафесiйнага майстэрства WorldSkills Belarus 2020 прайшоў у Мiнску

Конкурс прафесiйнага майстэрства WorldSkills Belarus 2020 прайшоў у Мiнску

Конкурс прафесiйнага майстэрства WorldSkills Belarus 2020 прайшоў у Мiнску ў Індустрыяльным парку «Вялiкi камень» з грандыёзным размахам.