Вы тут

У Магілёве шпіталізаваны два чалавекі з падазрэннем на каранавірус


Міністэрства аховы здароўя Беларусі пракаментаваў інфармацыю, размешчаную ў сетцы аб двух пацыентах, якіх павезлі з магілёўскай паліклінікі № 4 медыкі ў ахоўных касцюмах, перадае агенцтва Мінск-Навіны.


Як распавяла прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун, пацыенты вярнуліся з адпачынку ў Кітаі. І на ўсялякі выпадак вырашылі праверыцца, так як турбавала падвышаная тэмпература цела.

- Вышэй 37 градусаў тэмпература ў пацыентаў не ўздымалася, - удакладніла прэс-сакратар. - Тым не менш, іх шпіталізавалі для ўдакладнення дыягназу.

Пазней стала вядома, што версія пра каранавірус не пацвердзілася.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.