Вы тут

У гармоніі з прыродай


Браслаў — добры прыклад таго, як паралельна паляпшаецца экалогія, уносіцца ўклад у ахову клімату ўсёй планеты, а мясцовай уладай прыцягваюцца дадатковыя сродкі для фінансавання актуальных праграм.


Добры грамадскі рэзананс выклікаў праект «Браслаўскі раён — першы кліматычна нейтральны муніцыпалітэт Беларусі». Яго распачалі рэалізоўваць пяць гадоў таму. Калі ў Віцебскім аблвыканкаме абмяркоўвалі супрацоўніцтва з прадстаўніцтвам Еўрапейскага Саюза, менавіта гэты кірунак і быў адзначаны.

Першы віцэ-губернатар Алег Мацкевіч, нагадаў, што Віцебская вобласць — адзіная, якая мяжуе з Еўрапейскім Саюзам і Расіяй. І менавіта таму ўсе праекты, якія фінансуюцца для рэалізацыі ў прыграніччы, служаць пашырэнню сувязяў, навядзенню кантактаў і наладжванню супрацоўніцтва ў розных сферах. І, бясспрэчна, асабліва каштоўныя вынікі рэалізацыі экалагічных праектаў, бо праблема пагаршэння клімату не мае межаў.

Жыхары Браслаўскага раёна ў рамках рэалізацыі згаданага праекта атрымалі шмат карыснага. У прыватнасці, мадэрнізавалі кацельню і перавялі на мясцовыя віды паліва (між іншым, паўночная вобласць краіны — ужо даўно лідар у гэтым пытанні). Сярод іншых навінак у гарадскім асяроддзі — ліхтары, якія «харчуюцца» святлом промняў сонца. А ў адным з дзіцячых садкоў падаграюць ваду пры дапамозе сонечных калектараў, і гэта дазваляе не толькі захоўваць прыродную гармонію, але і эканоміць штогод мінімум 1000 еўра.

Што да выкідаў у навакольнае асяроддзе, то, калі сёлета іх аб'ём паніжаны на 20 %, дык праз дзесяць гадоў узровень шкоды прыродзе будзе набліжаны да... нуля. І ў рамках «Пакта мэраў» прыгранічны горад Віцебшчыны стане першым муніцыпалітэтам краіны, нейтральным кліматычна. Як сцвярджаюць супрацоўнікі прадстаўніцтва ЕС, у Браславе — гарадку з насельніцтвам каля 10 тысяч чалавек (разам з наваколлем па дасягненнях нават перагналі многія гарады Усходняй і Заходняй Еўропы, дзе таксама намагаюцца дасягнуць статусу кліматычнай нейтральнасці і максімуму ў пытанні энергаэфектыўнасці.

Непаўторнасць гарадка і раёна ў тым, што тут няма буйных прамысловых прадпрыемстваў, а ад існуючых сельскагаспадарчых страты для прыроды мінімальныя. Таму менавіта ў гэтым рэгіёне было прасцей распачаць рэалізацыю амбіцыйнага праекта. У выніку іншага раён стане яшчэ больш прывабным для развіцця турыстычнай галіны, стварэння новых працоўных месцаў рэалізацыі ідэй моладзі.

Аднаўленне традыцыйных рамёстваў, адкрыццё новых турыстычных маршрутаў, у тым ліку і кулінарных, рамесных, абрадавых, і вядома, большае развіццё водных відаў адпачынку — пацвярджэнне таго, што кліматычная нейтральнасць — яшчэ і выгаднае ў фінансавым плане для жыхароў. Многія разумеюць, што на экалогіі па-добраму можна зарабляць, і гэта трэнд пашыраецца ва ўсёй краіне.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.