Вы тут

Колькасць памерлых ад каранавіруса ў Кітаі дасягнула 1380. Амаль 7 тыс. чалавек выздаравелі


Колькасць памерлых у Кітаі ад захворвання, выкліканага каранавірусам, складае 1380 чалавек, выздаравелі 6723, захварэлі 63 851. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на апублікаваную заяву Дзяржаўнага камітэта па пытаннях гігіены і аховы здароўя КНР.


У пятніцу раніцай інфармацыйны партал "Ван'і" са спасылкай на заявы рэгіянальных уладаў паведаміў пра 1488 памерлых, 6982 ачунялых і 63 918 хворых. Дадзеныя былі скарэкціраваны па прычыне першапачатковага памылковага двайнога ўліку статыстыкі з правінцыі Хубэй, якая з'яўляецца эпіцэнтрам захворвання.

"Па стане на 24:00 (19:00 мск) 13 лютага ў Кітаі зарэгістравала 1380 смяротных зыходаў ад каранавіруса (паказчык паменшаны на 108 чалавек з-за паўторнага ўліку даных з правінцыі Хубэй), колькасць ачунялых склала 6723 чалавека, агульная колькасць тых, хто захварэў дасягнула 63 851, колькасць меркаваных выпадкаў захворвання склала 1010 ", - сказана ў заяве камітэта.

У дакуменце падкрэсліваецца, што цесныя кантакты з пацыентамі мелі больш 493 тыс. чалавек. Амаль 178 тыс. знаходзяцца пад медыцынскім наглядам.

Прэв'ю: EPA-EFE

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.