Вы тут

У Глыбоцім раёне цяга да аўтамабіляў падштурхнула хлопца да двух угонаў за вечар


18-гадовы жыхар з Глыбоцкага раёна з ранняга дзяцінства адчуваў цягу да транспартных сродкаў. Праўда, выяўлялася яна вельмі спецыфічна. У выніку ў сваім юным узросце малады чалавек ужо меў артыкул за крадзеж. Мінулыя прыгоды і расплата за іх ніяк не адбіліся на стаўленні вяскоўца да чужога маёмасці.


…Усё пачалося ўвечары. Пагуляўшы па наваколлі, малады чалавек вырашыў дабрацца да дому на аўто. Ён папросту скраў старэнькі “Мерседэс”, які належаў аднаму з яго калег. З'ехаць далёка на іншамарцы не атрымалася з-за паломкі, якую з-за адсутнасці вадзіцельскага стажу здзейсніў сам угоншчык. Пасля гэтага засмучаны вясковец адправіўся за іншым транспартным сродкам.

Яго ён знайшоў непадалёк. На гэты раз, скарыстаўшыся кінутымі гаспадаром ключамі у замку запальвання, малады чалавек скраў аўтамашыну “Рэно Лагуна”. Але і ў гэты раз паездка была не доўгай: не справіўшыся з кіраваннем, вясковец з'ехаў у кювет, паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама.

Малады чалавек быў затрыманы супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Глыбоцкага РАУС. Следчымі ў дачыненні да яго заведзена крымінальная справа.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: inform.kz

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.