Вы тут

Прэзідэнт Беларусі выказаў гатоўнасць максімальна садзейнічаць развіццю супрацоўніцтва з Сербіяй


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча з нацыянальным святам - Днём дзяржаўнасці Рэспублікі Сербія, піша БелТА.


"Ваша краіна з'яўляецца ўзорам стойкасці, мэтанакіраванасці, вялікай славянскай душы і годнага захавання нацыянальных традыцый, - гаворыцца ў віншаванні. - Нашы рэгулярныя сустрэчы, у тым ліку мой нядаўні афіцыйны візіт у брацкую Сербію, заўсёды праходзяць у атмасферы адкрытасці, дружбы і павагі".

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што рэалізацыя дамоўленасцей, дасягнутых у снежні 2019 года ў Бялградзе, дазволіць дзяржавам выйсці на якасна новы ўзровень узаемадзеяння ў гандлёвай, інвестыцыйнай і гуманітарнай галінах. "Са свайго боку запэўніваю вас у гатоўнасці максімальна садзейнічаць развіццю акрэсленых намі кірункаў", - адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Аляксандру Вучычу моцнага здароўя і поспехаў у палітычнай дзейнасці, а дружалюбнаму народу Сербіі - міру і дабрабыту.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.