Вы тут

Карэспандэнт «Звязды» стаў лаўрэатам конкурсу Міністэрства абароны


У калоннай зале Цэнтральнага Дома афіцэраў у аўторак сабралася некалькі дзясяткаў журналістаў з усёй краіны. Нагода для гэтага была святочная.


Міністэрства абароны Беларусі падвяло вынікі творчага конкурсу.

Прысвечаны ён лепшаму асвятленню ў сродках масавай інфармацыі пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл, а таксама патрыятычнага выхавання насельніцтва.
І ўжо па традыцыі праводзіцца напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл.

— Каля чатырох тысяч публікацый у друкаваных СМІ, больш за 200 гадзін тэле- і 40 гадзін радыёвяшчання штогод прысвячаецца вайсковай тэме, — зазначыў міністр абароны Беларусі Віктар ХРЭНІН. — Краевугольны камень — аб'ектыўнасць і творчы падыход. Дзякуючы гэтаму грамадскасць штодня знаёміцца з дзейнасцю арміі.

Лаўрэатам конкурсу ў намінацыі «Прафесіяналізм і журналісцкае майстэрства» стаў загадчык аддзела РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» Валяр'ян ШКЛЕННІК. Віншуем!

Ул. інф.

Загаловак у газеце: «Звязда» сярод пераможцаў

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.