Вы тут

Футбольны клуб "Нёман-Агра" (Стоўбцы) спыніў сваё існаванне


Каманда "Нёман-Агра" з г. Стоўбцы спыніла сваё існаванне, паведамляе суполка клуба ў VK.


У другой лізе будзе выступаць новая каманда, якая базуецца на базе ДУ ФОЦ Стаўбцоўскага раёна пад назвай "Кронан".

Прэс-служба так тлумачыць найменне новага клуба:

"У 1490 годзе ў Рыме была выдадзена карта Еўрапейскай Сарматыі. На ёй Нёман названы Кронан. Па сутнасці, гэта быў геаграфічны атлас, які меў велізарную папулярнасць у тыя далёкія часы і быў, як заяўлялі выдаўцы, перавыданнем карт Рымскага географа Клаўдзія Пталямея. Падобная традыцыя працягвалася даволі доўга, і на картах Еўрапейскіх географаў Нёман доўга называўся Кронан".

Нагадаем, праз удзел чатырох футбалістаў у арганізацыі дагаворных матчаў ФК "Нёман-Агра" павінен быў пачаць новы сезон з "-3" ачкамі.

Клуб быў заснаваны ў 1979 годзе. Пад рознымі назвамі ён выступаў у першай і другой лігах, а таксама ў чэмпіянаце Мінскай вобласці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.