Вы тут

МАРГ павысіў тарыф на транспарціроўку нафты па маршруце Унеча-Полацк-Невель


Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю павысіла тарыф на паслугу па транспарціроўцы нафты па магістральным трубаправодзе ААТ "Гомельтранснафта Дружба" па маршрутным кірунку "Унеча (Высокае) - Полацк - Невель". Гэта прадугледжана пастановай МАРГ ад 10 лютага 2020 года №13, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


Тарыф на транспарціроўку нафты па дадзеным участку трубаправода устаноўлены ў памеры 203,8 расійскага рубля за 1 т нета (без падатку на дабаўленую вартасць). Раней гэты тарыф складаў 191,2 расійскага рубля за 1 т.

Пастанова ўступіла ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Прэв'ю: eadaily.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.