Вы тут

Міністр аховы здароўя: Факты зніжэння зарплаты медыкам адзінкавыя


Факты зніжэння зарплаты медыкам адзінкавыя, праблема аператыўна вырашана, паведаміў міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік на выніковай калегіі ведамства, перадае БелТА.


У 2019 годзе праведзена значная работа па пераходзе на новыя ўмовы аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый. У медыцынскай сферы факты зніжэння зарплаты за студзень на месцах былі адзінкавымі, усе праблемы аператыўна вырашаліся, запэўніў міністр.

Уладзімір Каранік адзначыў, што кожны такі факт выклікае вялікую сацыяльную напружанасць. Ён даручыў кіраўнікам устаноў аховы здароўя уважліва ставіцца да кожнага падобнага звароту.

Прэв'ю: ftime.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.