Вы тут

Гандлёвы комплекс на месцы Чэрвеньскага рынку ў Мінску пачнуць будаваць увесну


Узвесці гандлёвы комплекс на пляцоўцы былога Чэрвеньскага рынку на вуліцы Маякоўскага ў Мінску плануе інвестыцыйная кампанія «Сільвер Капітал», паведаміў «Мінск-Навінам» кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Пётр Шостак.


У асноўным будзе ажыццяўляцца рэалізацыя тавараў харчовай групы, таксама мяркуецца прадставіць прадукцыю лёгкай прамысловасці. Прадугледжана паркоўка для аўтамабіляў.

Праект праходзіць дзяржаўную экспертызу і ўзгадненне ў камітэце архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама. Пасля правядзення таргоў вызначаць падрадную арганізацыю. Узвядзенне аб'екта плануюць пачаць у сакавіку бягучага года. Праектны тэрмін будаўніцтва - два гады.

Прэв'ю: prometr.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.