Вы тут

З 10 сакавіка да 30 красавіка ў Беларусі праходзяць Тыдні Германіі


Яны пачаліся з адкрыцця маштабнай выстаўкі «Шляхі нямецкага мастацтва» — экспазіцыя ахоплівае 60 пасляваенных гадоў Усходняй і Заходняй Германіі. У мінскім Палацы мастацтва прадстаўленыя жывапіс, графіка, фатаграфія, відэа, скульптура і інсталяцыі: усяго каля 400 твораў амаль 100 мастакоў.


Цікавымі абяцаюць быць і вечары нямецкага кароткаметражнага кіно. У рамках праграмы «Берлін: біяграфія горада» будуць дэманстравацца пяць фільмаў, якія адлюстроўваюць самыя знакавыя моманты ў гісторыі сталіцы Германіі: бурныя 20-я, узнікненне і станаўленне нацыянал-сацыялізму, перыяд халоднай вайны, падзенне Берлінскай сцяны і, нарэшце, жыццё сённяшняга Берліна.

Тыдні стануць сваеасаблівым экскурсам у ваеннае мінулае праз прызму сённяшняга дня. Так, выстаўка «Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць» будзе экспанавацца з 8 красавіка да 8 мая ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Экспанаты выстаўкі — работы мастакоў, звязаныя з тэмай вайны і памяці пра яе.

Мэта гэтага і іншых тэматычных мерапрыемстваў — аддаць даніну памяці ахвярам нацызму, а таксама паспрыяць развіццю міжнароднага дыялогу даследчыкаў і гісторыкаў Беларусі, Германіі, Аўстрыі і іншых краін. Апошняе здаецца надзвычай актуальным на фоне спроб перапісаць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны.

Леанід ЛАХМАНЕНКА

Прэв'ю: tupa-germania.ru

Загаловак у газеце: Праз мінулае — да будучага

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Паразуменне падчас капрамонту: праз штрафы ці дамаўленне?

Паразуменне падчас капрамонту: праз штрафы ці дамаўленне?

Культура выканання работ падчас капрамонту ў Беларусі кульгае, а тэхналогія — парушаецца, сведчаць спецыялісты Дзяржбуднагляда.

Грамадства

Заснуць за 60 секунд. ​Што рабіць з бяссонніцай?

Заснуць за 60 секунд. ​Што рабіць з бяссонніцай?

Сон — адна з асноўных патрэб чалавечага арганізма.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка пра Беларусь і Расію: Мы суверэнныя і незалежныя дзяржавы

Аляксандр Лукашэнка пра Беларусь і Расію: Мы суверэнныя і незалежныя дзяржавы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па пытаннях беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў ваеннай сферы.