Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта з Днём Канстытуцыі


Дарагія суайчыннікі! Віншую вас з Днём Канстытуцыі!


Гэтае свята стала сімвалам свабоды і незалежнасці беларускага народа, шматвяковага шляху развіцця дзяржавы і грамадства на нашай зямлі.

Пераемнасць нацыянальных прававых традыцый, выкарыстанне найлепшых дасягненняў сусветнага заканадаўчага вопыту знайшлі адлюстраванне ў Канстытуцыі. Яе прыняцце вызначыла галоўныя мэты нашай найноўшай гісторыі. Гісторыі, у якой правы і свабоды грамадзян набываюць прыярытэтнае значэнне, а людзі і справядлівае да іх стаўленне становяцца галоўнай каштоўнасцю.

Выконваючы нормы Асноўнага закона, мы забяспечваем зладжаную і эфектыўную работу ўсіх галін улады, згоду ў грамадстве, пабудову канкурэнтаздольнай эканомікі, правядзенне эфектыўнай сацыяльнай палітыкі, накіраванай на стварэнне спрыяльных умоў для дастойнага развіцця кожнага чалавека.

Жадаю ўсім моцнага здароўя і шчасця, а нашай суверэннай Беларусі — міру і працвітання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Прэв'ю: minsknews.by

Загаловак у газеце: Сімвал свабоды і незалежнасці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.