Вы тут

Расія закрывае мяжу з Беларуссю


Пра гэта было заяўлена ў эфіры тэлеканала «Расія 1».


«Давайце ўспомнім, што Расія па рашэнні ўрада, узгодненым з прэзідэнтам (Пуціным - «Зв»), першай у свеце закрыла мяжу з Кітаем. Гэта было хваравітым, але прынцыпова важным і эфектыўным рашэннем. Цяпер прынята рашэнне спыніць чыгуначныя зносіны з Латвіяй, а таксама з Украінай і Малдовай. У бліжэйшы тыдзень па меркаваннях каранціну зачыніцца мяжа нават з Беларуссю», - паведаміў вядучы праграмы «Вести недели» Дзмітрый Кісялёў.

На мінулым тыдні межы закрылі іншыя суседзі Беларусі - Украіна, Польшча, Латвія і Літва.

Раніцай у панядзелак інфармацыю пацвердзіў прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін, паведамляе ТАСС.

«Мы таксама прынялі рашэнне аб закрыцці мяжы з Беларуссю для перамяшчэння людзей, зрабілі шэраг іншых папераджальных крокаў, — сказаў ён. — Мы і далей будзем рабіць усё для абароны нашай краіны ад гэтай новай пагрозы, дзейнічаць на апярэджанне, прымаць вычарпальныя меры, каб не дапусціць, у першую чаргу, масавага распаўсюджвання каранавіруса»

Прэв'ю: sputnik.md

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.