Вы тут

Калiнкавiцкая сярэдняя школа № 1 атрымала ў карыстанне сучасны спартыўны комплекс


У дзяцей i настаўнiкаў Калiнкавiцкай сярэдняй школы № 1 сапраўднае свята. Зусiм нядаўна яны атрымалi ў карыстанне новенькi, сучасны, вельмi прасторны i камфортны спартыўны комплекс.


На­стаў­нiк фi­зiч­най куль­ту­ры i зда­роўя, пе­да­гог вы­шэй­шай ка­тэ­го­рыi Ва­сiль БАМ­БI­ЗА.

Цяпер старшакласнiкi могуць займацца на трэнажорах, ёсць зала для гульнявых вiдаў спорту, асобная зала з трэнажорамi для дзяцей спецыяльнай медыцынскай групы i цэлы паверх для гульнi ў настольны тэнiс.

«Наша школа была адкрыта ў 1937 годзе, у цяперашнi будынак пераехала ў 1998-м. З таго часу не мела ўласнага спартыўнага зала, — расказала карэспандэнтам «Звязды» дырэктар навучальнай установы Святлана КАРПУНIНА. — Будаўнiцтва спартыўнага комплексу пачалося яшчэ ў 2006 годзе, але не было завершана праз недахоп сродкаў. Летась будаўнiцтва аднавiлi дзякуючы, галоўным чынам, кiраўнiцтву «Гомельтранснафты Дружба», якое прапанавала, каб прадпрыемства выступiла галоўным спонсарам. Актыўна дапамагалi таксама Гомельскi аблвыканкам, Калiнкавiцкi райвыканкам, дэпутат Палаты прадстаўнiкоў ад нашай акругi Яўген Адаменка. Комплекс быў дабудаваны хутка — за тры месяцы».

Свят­ла­на КАР­ПУ­НI­НА.

На­стаў­нiк фi­зiч­най куль­ту­ры i зда­роўя, пе­да­гог вы­шэй­шай ка­тэ­го­рыi Тац­ця­на ШЫ­ЛА.

Калiнкавiцкая сярэдняя школа № 1 — адна з самых вялiкiх у раёне, тут навучаецца 951 вучань. Апошнiя два дзесяцiгоддзi ўрокi фiзкультуры прыходзiлася праводзiць альбо на вулiцы, альбо ў памяшканнях iншых школ, што дазваляла выконваць адукацыйную праграму, але, напрыклад, на добрым узроўнi навучыцца гульнявым вiдам спорту ў такiх умовах было праблематычна.

«Цяпер шмат пытанняў знята, дзецi займаюцца з задавальненнем, мы для ўсiх класаў спачатку правялi экскурсiю, бо комплекс вялiкi — тры паверхi, яго плошча — каля 2,5 тысячы квадратных метраў», — расказала дырэктар школы.

Вы­пуск­нiк шко­лы Па­вел БАГ­ДА­НО­ВIЧ — на­стаў­нiк фi­зiч­най куль­ту­ры i зда­роўя, пе­да­гог пер­шай ка­тэ­го­рыi, займаецца з ву­чнямі 11 «А» кла­са Вя­ча­славам КА­НАШАМ і Iванам БЕ­ГУНОМ.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА, Таццяна ТКАЧОВА, г. Калiнкавiчы, Гомельская вобласць

Загаловак у газеце: Падарунак сярод навучальнага года

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.