Вы тут

Пуцін аб'явіў пра перанос галасавання па папраўках у Канстытуцыю


Усенароднае галасаванне па папраўках у Канстытуцыю РФ пераносіцца з 22 красавіка на больш позні тэрмін, заявіў учора прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, перадае агенцтва Интерфакс-Запад.


У тэлезвароце да расіян у сувязі з сітуацыяй з каранавірусам Пуцін падкрэсліў, што "узнікае пытанне і аб арганізацыі агульнарасійскага галасавання па папраўках у Канстытуцыю з папярэдне вызначанай датай 22 красавіка".

"Вы ведаеце, наколькі сур'ёзна я да гэтага стаўлюся і, вядома, буду прасіць вас прыйсці і выказаць сваё меркаванне па гэтым пытанні, - прынцыповым, ключавым для нашай краіны, для нашага грамадства. Аднак, як ужо гаварылася раней, абсалютным прыярытэтам для нас з'яўляецца здароўе, жыццё і бяспека людзей. Таму лічу, што галасаванне неабходна перанесці на больш познюю дату", - сказаў ён у тэлезвароце да расейцаў.

"Ацэнім, як будзе развівацца сітуацыя і ў рэгіёнах, і ў цэлым па краіне. І толькі абапіраючыся на прафесійнае меркаванне, рэкамендацыі лекараў, спецыялістаў, прымем рашэнне аб новым дне галасавання", - падкрэсліў Пуцін

Выбар рэдакцыі

Палітыка

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш»

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш»

Пра першы год жыцця Вярхоўнага суда ў новым будынку — Валерый Калiнковiч.

Спорт

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

Сядзячы спосаб жыцця i нiзкi ўзровень фiзiчнай актыўнасцi могуць аказаць негатыўны ўплыў на здароўе.

Грамадства

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

У Беларусі з моманту выяўлення першага выпадку COVID-19 зарэгістравана 351 інфікаваных.