Вы тут

Культурныя прасторы Беларусі запусцілі краўдфандынгавую кампанію #АРТпраязны


Культурныя прасторы Беларусі запусцілі кампанію па зборы сродкаў, якія дапамаглі б ім перажыць крызіс, выкліканы значным зніжэннем колькасці мерапрыемстваў.


"У цяперашні час уся індустрыя масавых падзей перажывае самыя цяжкія часы. Галерэі, культурныя пляцоўкі, культурныя ініцыятывы знаходзяцца ў асабліва ўразлівым стане. Таму мы і яшчэ восем культурных інстытуцый Беларусі (пералік адкрыты) далучаемся да агульнасусветнай акцыі Culture Commute і запускаем вялікую кампанію падтрымкі "Арт-праязны". Мы ўсе з трывогай глядзім на тое, што прынясуць нам бліжэйшыя дні. Да канца вясны каляндар культурнага цэнтра застаўся без большасці падзей. Любая матэрыяльная падтрымка дапаможа дажыць да моманту, калі ты вырашыш вярнуцца", - паведаміў культурны цэнтр "Корпус". Аўтары гэтага звароту адзначылі, што на месячную арэнду памяшкання "Корпусу" неабходна 10 тысяч рублёў.

Таксама пра ўдзел у кампаніі і збор сродкаў паведамілі "Другі паверх", "ОК16", "Арт-Сядзіба". Грошы збіраюць праз платформу molamola.by.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.