28 сакавіка сабака Барысаўскага аддзела аховы па мянушцы Райд па следзе знайшоў падазраванага ў падпале дома. А праз дзень гэты ж гадаванец дапамог знайсці хулігана, які разбіў каменем шкло ў трактары, паведамляе прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава ў Тэлеграм-канале.
Уначы 30 сакавіка ў Барысаве на вул. 50 гадоў БССР 44-гадовы мясцовы жыхар на ўборачнай тэхніцы падмятаў тратуар. Каля інтэрната неадэкватны малады чалавек (як пазней высветлілася, п'яны студэнт) кінуў камень у трактар, разбіўшы шкло і патрапіўшы ў кіроўцу.
Знайсці дэбашыра зноў дапамог Райд. Службовы сабака ўзяў след хлопца з месца здарэння і напаткаў яго ў дварах на бульвары Камарова.
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.