Вы тут

У трох мінскіх кінатэатрах прыпыняць паказы


Тры сталічных кінатэатра "Кастрычнік", "Масква" і "Дом кіно" з 2 красавіка часова спыняюць кінапаказы. Пра гэта паведаміла намеснік генеральнага дырэктара па развіцці, інфармацыі і рэкламе УП "Кінавідэапракат" Мінгарвыканкама Кацярына Багданава, піша БелТА.


"Кастрычнік", "Масква" і "Дом кіно" - найбуйнейшыя адназальныя кінатэатры краіны. Аднаразовая арганізацыя некалькіх кінасеансаў тут немагчымая. Адмяніць паказ фільмаў вырашылі з-за эканамічнай мэтазгоднасці, паколькі ў апошні час знізілася колькасць наведвальнікаў кінатэатраў. "Калі з-за сітуацыі ў свеце кінастудыі пераносяць буйныя рэлізы на больш позні тэрмін, праца буйных однозальных кінатэатраў становіцца эканамічна нявыгаднай", - сказала Кацярына Багданава.

Мінчанам варта мець на ўвазе, што ў 10 іншых кінатэатрах сеткі "КіноМінска" працягнуць трансляваць фільмы. Пакуль невядома, калі будуць адноўлены кінапаказы ў адназальніках сталіцы. Як адзначыла намеснік генеральнага дырэктара, гэта можа быць абумоўлена выхадам буйных рэлізаў.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.