Вы тут

Уладзімір Каранік правёў у Віцебску пасяджэнне аператыўнага штаба


Для каардынацыі дзейнасці па барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі створаны абласны штаб на чале са старшынёй аблвыканкама Мікалаем Шарснёвым. У яго пасяджэнні прыняў удзел міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, які працаваў у вобласці па даручэнні Прэзідэнта, пішуць «Віцьбічы».


Абмеркаваны ўсе арганізацыйныя пытанні забеспячэння эфектыўнай працы аховы здароўя, каб трымаць сітуацыю з распаўсюджваннем віруса пад кантролем, арганізаваць бяспечныя ўмовы працы для медыкаў, якія знаходзяцца сёння на перадавой барацьбы за здароўе насельніцтва.

— Тэст-сістэм у рэспубліцы дастаткова, — адзначыў Уладзімір Каранік, — мы будзем адгружаць іх па заяўках вобласці па меры неабходнасці. Таксама і з ахоўнымі сродкамі, на фабрыцы «Славянка» для вас зарэзервавана 100 тысяч ахоўных масак. Рэспубліка гатова аказваць усё неабходнае садзейнічанне.

Старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў выказаў гатоўнасць, каб ні ад каго не залежаць, арганізаваць на месцы выраб ахоўных сродкаў для медыкаў, уключаючы пашыў ахоўных касцюмаў на швейных прадпрыемствах рэгіёну.

Міністр выклаў алгарытм дзеянняў, выпрацаваны ў гэтай сітуацыі для аховы здароўя, каб запаволіць распаўсюджванне інфекцыі:

— Важна адразу адрозніць сімптомы COVID-19 ад іншых рэспіраторных інфекцый і яшчэ да атрымання вынікаў тэсту ізаляваць не толькі хворага, але і членаў яго сям’і. Распрацаваны алгарытм апытання пацыента. Калі яго вынік паказвае, што гэта можа быць каранавірусная інфекцыя, пацыенту і членам яго сям’і строга рэкамендуецца заставацца дома. Пасля гэтага бярэцца мазок на COVID-19. Пры яго адмоўным выніку хворы працягвае лячэнне ВРВІ, а членам сям’і выдаецца бальнічны ліст на адзін дзень. Калі ж тэст дае станоўчы вынік, усе члены сям’і аўтаматычна становяцца кантактамі першага ўзроўню і згодна з дзеючай інструкцыяй ім працягваецца бальнічны на перыяд супрацьэпідэміялагічных мерапрыемстваў.

Такі падыход дасць магчымасць зменшыць колькасць патэнцыйных заразных пацыентаў па горадзе і лакалізаваць ачагі за межамі медыцынскіх устаноў, пры карыстанні грамадскім транспартам і гэтак далей.

Прэв'ю: inform.kz

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Арэнда жылля. Хоць «мядзведжы кут», абы з выгодамі і пральнай машынай

Арэнда жылля. Хоць «мядзведжы кут», абы з выгодамі і пральнай машынай

Гэтая вясной многія хацелі самаізалявацца на прыродзе.

Грамадства

Дарогамі Славы. Кулямётчык і мінамётчык

Дарогамі Славы. Кулямётчык і мінамётчык

З сапраўднымі легендамі мінулай вайны Паўлам Рубісам і Віктарам Вятошкіным мне пашчасціла сустрэцца ў майскія дні восемдзесят дзявятага года.