Вы тут

Прэзідэнт аб Саюзнай дзяржаве: Мы гатовыя ісці па гэтай дамове, але жалезабетонны прынцып — роўныя ўмовы для людзей


Пра гэта сёння распавёў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "МИР".


На пытанне, як Прэзідэнт бачыць развіццё Саюзнай дзяржавы з улікам усіх наяўных нюансаў, Аляксандр Лукашэнка адказаў: "У нас ёсць дамова аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Ні ад аднаго пункта гэтай дамовы мы не адмаўляемся. Нават возьмем самы сур’ёзны, які сёння абмяркоўваецца, — адзіная валюта. Мы не супраць адзінай валюты, але толькі гэта павінна быць нейтральная валюта — не беларускі рубель, не расійскі".

На думку Прэзідэнта, галоўнае ў гэтым пытанні — дзе будзе эмісійны цэнтр. "І нават не дзе, а хто будзе кіраваць эмісійным цэнтрам. Гэта будзе на роўных або, паколькі Расія вялікая, яна будзе кіраваць сваім рублём, а мы свой ліквідуем і да іх далучымся? — растлумачыў сваю пазіцыю Аляксандр Лукашэнка. — Мы гэта ўжо праходзілі ў першыя гады пасля распаду Савецкага Саюза. Калі нас проста выкінулі з рублёвай зоны, і, у рэшце рэшт, мы засталіся з савецкімі рублямі, яны (Расія. — „Зв.“) увялі расійскі рубель, а мы потым малявалі „зайчыкі“. Я не хачу гэта паўтараць. Гэта па-першае. А па-другое, дзе ж тут тады будзе наш суверэнітэт?"

Кіраўнік дзяржавы яшчэ раз падкрэсліў, што меркавалася, што будуць створаны роўныя умовы для грамадзян і прадпрыемстваў. «Калі Расія сёння, адмовіўшыся ад гэтых імпэрскіх памкненняў (мы — вялікія, а вы — малыя), гатовая на гэта, давайце весці перамовы, давайце будзем вызначацца», — сказаў Лукашэнка.

"Таму дагавор існуе. І мы ніколі ад яго не адмаўляліся. Мы гатовыя ісці па гэтай дамове, але жалезабетонны прынцып — роўныя ўмовы для людзей, прадпрыемстваў. Цяпер усё парушана, а каранавірус парушыў і апошняе, самае галоўнае, — роўныя ўмовы для людзей", — лічыць Прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што калі Расіі трэба было нешта зрабіць, то варта было хоць бы параіцца, папярэдзіць беларускі бок аб закрыцці межаў. "Я разумею, калі б там паўстала нейкая жудасная сітуацыя і трэба было тэрмінова прыняць меры. Але логікі не было тады. У Беларусі сітуацыя была не горш, чым у Расіі, — значна лепш. Я настойваю, што і сёння не горш. Па-другое, навошта адрэзаць ад гэтай Саюзнай дзяржавы тую асноўную частку, дзе няма праблем. І ў той жа час яны ўнутры краіны (а Расія велізарная) не падзялілі на часткі, каб перакрыць рух людзей і носьбітаў каранавіруса. Гэта звычайнае было галавацяпства. А як наконт формулы "сябар пазнаецца ў бядзе"? — задаўся пытаннем кіраўнік дзяржавы.

Прэв'ю: kubnews.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.