Вы тут

СААЗ перадала ў Беларусь наборы для правядзення 6 тыс. тэстаў на каранавірус


Сусветная арганізацыя аховы здароўя перадала ў Беларусь наборы нямецкай вытворчасці для правядзення 6 тыс. тэстаў на COVID-19, паведамілі БелТА ў прадстаўніцтве ААН у Беларусі.


"Усе тэсты ўжо знаходзяцца ў лабараторыі РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі", - гаворыцца ў паведамленні.

СААЗ ўжо накіравала больш за 1,5 млн набораў для тэстаў у 120 краін.

Як раней паведамлялі ў Міністэрстве аховы здароўя Беларусі, у краіне ёсць як айчынныя, так і імпартныя тэст-сістэмы. Працуюць дзевяць лабараторый, яшчэ тры будуць запушчаны пры неабходнасці.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.