Вы тут

Жыхар Верхнядзвінска разграміў машыну хуткай дапамогі


Жыхар Верхнядзвінска напаў на фельчара і разграміў машыну хуткай дапамогі, якая прыехала да яго, паведамляе БЕЛТА.


Позна ноччу ў Верхнядзвінскую раённую бальніцу паступіў званок, што адзін з наведвальнікаў мясцовай піцейнай установы упаў і разбіў сабе галаву.

На выклік выехала брыгада хуткай дапамогі, якая забрала пацыента. Ім аказаўся 50-гадовы вадзіцель аднаго з полацкіх аўтапаркаў. "У машыне па дарозе ў медустанову мужчына стаў праяўляць агрэсію да жанчыны-фельчара. Ён заломліваў ёй руку і хапаў за шыю. Напалоханы медык папрасіла кіроўцу спыніцца і перасела ў кабіну", - распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Віталь Сапроненка.

Калі машына хуткай дапамогі працягнула свой шлях, хуліган стаў біць шкло, якая аддзяляла салон ад кабіны. Працягнуў хуліганіць мужчына і ў прыёмным пакоі бальніцы. Ён пашкодзіў дзверы і зноў стаў нападаць на фельчара. Медыкі выклікалі праваахоўнікаў.

Толькі супрацоўнікі міліцыі змаглі супакоіць жыхара райцэнтра. Высветлілася, што мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення (1,3 праміле). У дачыненні да яго следчыя распачалі крымінальную справу.

Прэв'ю: мтв.онлайн

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.