Вы тут

У ЗША за суткі праз каранавірус памерлі 1973 чалавекі. Колькасць заражаных ушчыльную наблізілася да 1.5 млн


На дадзены момант у свеце зафіксавана прыкладна 1,484 млн чалавек, хворых на COVID-19. Амаль 330 тыс. выздававелі. Адпаведныя дадзеныя прывёў універсітэт Джонса Хопкінса, які займаецца падлікамі на аснове дадзеных уладаў краіны, СААЗ і іншых афіцыйных крыніц.


За мінулыя суткі ў ЗША ад каранавіруса памерлі 1973 чалавекі, гэта рэкордная колькасць з пачатку пандэміі.

Лідарам па колькасці пацверджаных выпадкаў, паводле дадзеных Універсітэта Джонса Хопкінса, застаюцца ЗША (432,1 тыс.). Іспанія знаходзіцца на другім месцы (148,2 тыс.), Італія - на трэцім (139,4 тыс.), Германія (113,2 тыс.) - на чацвёртым, Францыя - на пятым (112,9 тыс.). Кітай, дзе пачалася пандэмія, - на шостым месцы па ліку выпадкаў заражэння (82,8 тыс.).

Усяго ў свеце ад каранавіруса памерлі 88 538 чалавек. Найбольшая колькасць смяротных зыходаў зафіксавана ў Італіі - 17 669.

Колькасць заражаных каранавірусам ў Расіі вырасла да 8672 чалавек, 580 чалавек выздаравелі, 63 памерлі.

Ва Украіне зафіксавана 1668 выпадкаў захворвання на COVID-19. 52 чалавек памерлі праз яго, а 35 больш не хварэюць.

Прэв'ю: europa.eu

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Псiхолаг тлумачыць, чаму паўза пасля заканчэння школы — не трагедыя

Псiхолаг тлумачыць, чаму паўза пасля заканчэння школы — не трагедыя

Педагогi, як i бацькi, павiнны быць уважлiвыя да любой праявы адоранасцi.

Эканоміка

Як вылечыць эканомiку ад каранакрызiсу?

Як вылечыць эканомiку ад каранакрызiсу?

Нягледзячы на тое што сучасны свет перажываў досыць шмат эканамiчных крызiсаў, той, што разгортваецца ў 2020 годзе, — унiкальны. 

Грамадства

Маладая актрыса Iрына Якавец: Нецiкавых роляў не iснуе

Маладая актрыса Iрына Якавец: Нецiкавых роляў не iснуе

Першым спектаклем, у якiм я ўзяла ўдзел, быў «Вясёлы Роджэр».

Грамадства

Андрэй Худык: Неабходная мабілізацыя ўсіх узроўняў улады, грамадства і бізнесу для сумесных дзеянняў па ахове прыроды

Андрэй Худык: Неабходная мабілізацыя ўсіх узроўняў улады, грамадства і бізнесу для сумесных дзеянняў па ахове прыроды

Ад таго, наколькі беражліва людзі ставяцца да прыроды, залежыць якасць іх жыцця, здароўе і нават дабрабыт.