Вы тут

​Нацыянальная бібліятэка абвясціла конкурс, прысвечаны 85-годдзю з дня нараджэння Рыгора Барадуліна


Нацыянальная бібліятэка абвясціла конкурс для школьнікаў, які прысвечаны 85-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Яго ўдзельнікамі могуць стаць вучні 4–11 класаў. Для гэтага ім трэба зрабіць плакаты з цытатамі паэта і напісаць эсэ.


Умовы конкурсу:

  • Удзельнік чытае творы Рыгора Барадуліна і выбірае любую цытату з творчай спадчыны пісьменніка, якая спадабалася.
  • Спампоўвае файл з прапанаваным дызайнерскім рашэннем плаката на партале www.nlb.by, раздрукоўвае і каліграфічна афармляе цытату або стварае сваё мастацкае рашэнне плаката і каліграфічна афармляе цытату.
  • Піша невялікае эсэ (да 1000 знакаў без прабелаў) з тлумачэннем свайго выбару цытаты паэта.
  • Скануе творчую работу і дасылае разам з эсэ на электронную пошту konkurs.baradulin85@gmail.com і (альбо) выкладвае ў сацыяльнай сетцы Facebook з хэштэгамі #konkurs_baradulin85 #cytata_baradulin

У электронным лісце трэба паведаміць імя, прозвішча, узрост, горад пражывання, школу і клас, кантактны нумар тэлефона.

Удзельнік дае дазвол на выкарыстанне сваёй конкурснай работы на партале бібліятэкі, у сацыяльных сетках і для публікацыі ў часопісе «Выхаванне і дадатковая адукацыя» з абавязковым пазначэннем аўтара работы.

Конкурсныя работы прымаюцца да 31 ліпеня.

Вынікі конкурсу будуць абвешчаны да 28 жніўня на партале www.nlb.by, а таксама ў жнівеньскім нумары часопіса «Выхаванне і дадатковая адукацыя». У гэтым жа нумары на каляровай укладцы будуць размешчаны найлепшыя конкурсныя работы.

Тры пераможцы, якія зоймуць І–ІІІ месцы, будуць адзначаны памятнымі дыпломамі, бясплатнай экскурсіяй па Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (з наведваннем музея кнігі і пад’ёмам на аглядную пляцоўку) для ўсяго класа альбо сяброў удзельніка конкурсу, фотасесіяй падчас экскурсіі, кнігамі, падарункавымі пакетамі з прадукцыяй выдавецтва «Адукацыя і выхаванне».

Акрамя галоўных пераможцаў будуць адзначаны таксама яшчэ дзесяць найлепшых работ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Шакаладныя жаданні па-беларуску. Карэспандэнт «Звязды» пабывала на адной з кандытарскіх фабрык краіны

Шакаладныя жаданні па-беларуску. Карэспандэнт «Звязды» пабывала на адной з кандытарскіх фабрык краіны

Каб паглядзець, што тут рыхтуюць да свята і якімі салодкімі навінкамі збіраюцца здзіўляць беларусаў.

Грамадства

Зберагчы дзяцінства, або як сёння змагаюцца з педафіліяй

Зберагчы дзяцінства, або як сёння змагаюцца з педафіліяй

За дзесяць месяцаў бягучага года супрацоўнікі міліцыі выявілі больш за 600 злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці або палавой свабоды непаўналетніх.

Грамадства

Школа — прастора для дыялогу. Чаму на тэму булінгу можна і трэба выказвацца ўслых

Школа — прастора для дыялогу. Чаму на тэму булінгу можна і трэба выказвацца ўслых

Рэспубліканскі цэнтр псіхалагічнай дапамогі падрыхтаваў для педагогаў рэкамендацыі па вырашэнні канфліктных сітуацый.

Грамадства

​Што павiнны зрабiць на прадпрыемствах, каб папярэдзiць распаўсюджванне COVID-19

​Што павiнны зрабiць на прадпрыемствах, каб папярэдзiць распаўсюджванне COVID-19

Мiнiстэрства аховы здароўя распрацавала рэкамендацыi па прафiлактыцы каранавiруснай iнфекцыi ў арганiзацыях.