Вы тут

На Нарачы перакуліўся катар, загінулі два чалавекі


На возеры Нарач перакуліўся катэр. Два чалавекі загінулі, аднаго ўдалося выратаваць, паведамляе прэс-служба МНС.


Паведамленне аб здарэнні паступіла ў МНС 18 мая ў 15.05. На возеры Нарач, за тры кіламетры ад берага каля вёскі Наносы ў Мядзельскім раёне, перакуліўся катар з людзьмі.

Супрацоўнікі Асводу дасталі з вады двух патанулых мужчын. Быў знойдзены і той, хто выжыў, - 51-гадовы мужчына, якога шпіталізавалі з агульным пераахаладжэннем арганізма.

Абставіны і прычыны здарэння ўстанаўліваюцца.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.