Сусветная арганізацыя аховы здароўя часова прыпыніла выпрабаванні гідроксіхларахіну і хларахіну ў якасці лекаў ад COVID-19, паведамляе Meduza.
Рашэнне СААЗ звязана з нядаўнім даследаваннем, якое паказала, што выкарыстанне гэтых лекаў непасрэдна або ў спалучэнні з антыбіётыкамі павышае рызыку смяротнасці ад COVID-19. У арганізацыі падкрэслілі, што працягнуць вывучаць усе даступныя на дадзены момант матэрыялы.
Пры гэтым у СААЗ падкрэслілі, што гідроксіхларахін і хларахін працягваюць лічыцца бяспечнымі пры лячэнні малярыі і аутаімунных захворванняў.
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.