Вы тут

Беларусы сталі спажываць менш бульбы і больш малочных прадуктаў


Беларусы сталі есці менш бульбы і больш малочных прадуктаў. Дадзеныя аб спажыванні асноўных прадуктаў харчавання ў хатніх гаспадарках у I квартале 2020 года прыводзіць Белстат.


У сярэднім беларус з'ядаў у месяц 4,8 кг бульбы (у I квартале 2019-га - 5 кг). Знізілася таксама спажыванне рыбы і рыбапрадуктаў - з 1,3 кг да 1,2 кг.

У той жа час сталі спажываць больш малака і малочных прадуктаў (21,9 кг замест 21,6 кг), мяса (6,4 кг, на 100 г больш), цукру і кандытарскіх вырабаў (2,3 кг, на 100 г больш ).

Не змянілася ў параўнанні з I кварталам 2019 года спажыванне хлеба і хлебапрадуктаў (6,7 кг), алею, маргарыну і іншых тлушчаў (0,9 кг), яек (18 штук), агародніны і бахчавых (6,5 кг), садавіны і ягад (6,3 кг).

У выбарачным абследаванні хатніх гаспадарак не ўлічваліся прадукты, з'едзеныя ў аб'ектах грамадскага харчавання.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.