Вы тут

ЮНЕСКА запусціла глабальную кампанію для моладзі «Мая гісторыя COVID-19»


Маладых людзей з усяго свету запрашаюць падзяліцца сваім гісторыям пра тое, як яны спраўляліся з рознымі выклікамі падчас пандэміі каранавіруса: вучыліся і дапамагалі вучыцца іншым, клапаціліся аб сваіх блізкіх, суседзях, якія яны прапаноўвалі творчыя і крэатыўныя рашэнні і як падтрымлівалі пазітыўны настрой у сябе і сваіх блізкіх.


Гэта ініцыятыва закліканая прыцягнуць увагу да праблем моладзі, да таго, як маладыя людзі рэагуюць, перажываюць і дасягаюць поспеху ў няпростыя часы. Некаторыя сродкі масавай інфармацыі паведамлялі пра негатыўныя ўчынкі і нават стыгматызавалі маладых людзей за іх рэакцыю на COVID-19. «Моладзь парушае каранцінныя меры», «Моладзь ігнаруе распаўсюджванне віруса» — вось толькі некалькі прыкладаў загалоўкаў у газетах.

Тым не менш, маладыя людзі штодня даказваюць сваю ключавую ролю ў пошуку рашэнняў глабальных праблем — ад барацьбы з дыскрымінацыяй і змяненнем клімату да гендэрнай роўнасці і многіх іншых пытанняў. У перыяд гэтага беспрэцэдэнтнага крызісу ў галіне аховы здароўя моладзь зноў аказваецца на перадавой, асабліва калі гаворка ідзе пра пошук новых форм салідарнасці.

Дзяліцца — значыць, быць неабыякавым. Менавіта таму маладых людзей заклікаюць расказаць свае гісторыі, а ЮНЕСКА падзеліцца імі ў сацыяльных сетках (на сваіх старонках у Фэйсбуку, Твітары і Інстаграме), вэб-сайце ЮНЭСКА, на сайце рэгіянальных бюро арганізацыі, а таксама пры дапамозе іншых каналаў камунікацыі па ўсім свеце.

Але гэта яшчэ не ўсё... Пісьмовыя аповеды і відэасведчанні таксама ўнясуць уклад у маючы адбыцца праект «Моладзь у ролі даследчыкаў COVID-19», які будзе збіраць і аб’ядноўваць веды і звесткі пра моладзь па шэрагу ключавых пытанняў, якія ўзнікаюць у выніку крызісу COVID-19 (напрыклад, няроўнасць і дыскрымінацыя). У рамках праекта таксама будзе вывучацца ўплыў крызісу на маладых людзей і іх устойлівасць.

Для ўдзелу ў кампаніі трэба напісаць кароткі аповед або запісаць невялікае відэа на англійскай або французскай мовах.

Каб адправіць свае водгукі, наведайце старонку кампаніі «Мая гісторыя COVID-19».

Глабальная кампанія «Мая гісторыя COVID-19» — гэта выдатная магчымасць для маладых людзей — валанцёраў і ўдзельнікаў розных сацыяльных праектаў — расказаць пра сябе.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.