Вы тут

Дырэктар санаторыя фіктыўна аформіла мужа трактарыстам і атрымлівала за яго грошы


Аператыўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Мазырскага РАУС выявілі службовае злачынства ў дзіцячым аздараўленчым цэнтры. Яго кіраўнік выкарыстала службовыя паўнамоцтвы, каб фіктыўна аформіць свайго мужа ў якасці трактарыста і атрымліваць за яго зарплату.


У санаторыі мужчына працаваў кіроўцам. У яго няма допуску да кіравання трактарам, адпаведную катэгорыю ён таксама ніколі не атрымліваў. Тым не менш, дырэктар аформіла мужа на дзве пасады, паведамляе МУС.

Фактычна ў аздараўленчым цэнтры працаваў толькі адзін трактарыст, а муж падазраванай лічыўся на гэтай пасадзе толькі на паперы. Пры гэтым яму налічвалася штомесячная зарплата, якую і забірала сабе кіраўнік. З 2016 па 2019 гады яна выкрала такім чынам без малога 6 тысяч рублёў.

Дзеянням падазраванай следчымі дадзена прававая ацэнка, распачата крымінальная справа за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены ў буйным памеры.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: yandex.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.