Вы тут

Рэспубліканскі валанцёрскі цэнтр запрашае падлеткаў у анлайн-лагер «Юны валанцёр»


Першая змена стартуе 6 ліпеня. Заяўкі прымаюцца да 29 чэрвеня, але колькасць месцаў абмежаваная. Лагер разлічаны на дзяцей і падлеткаў ва ўзросце ад 10 да 15 гадоў. Цягам змены выхаванцы будуць кантактаваць з важатымі, у інтэрактыўнай форме вывучаць і абмяркоўваць тэмы, звязаныя з валанцёрствам, «прапампоўваць» сацыяльна важныя навыкі і ўдасканальваць карысныя навыкі.


Усе веды будуць замацоўвацца практычнымі заданнямі, якія будуць прапаноўваць важатыя. Таксама для хлопцаў і дзяўчат падрыхтаваны майстар-класы (творчыя, кулінарныя і іншыя) і праца ў дыскусійных клубах. Асноўныя заняткі будуць праходзіць на платформе ZOOM.

Каб трапіць у анлайн-лагер, трэба падаць заяўку на сайце rvcvolunteers.by. Калі засталіся пытанні можна патэлефанаваць па нумары +375 17 275 37 31.

Усяго ў ліпені-жніўні будуць арганізаваныя чатыры змены. Другая змена акрыецца 20 ліпеня (прыём заявак да 13 ліпеня), трэцяя — 3 жніўня (прыём заявак да 27 ліпеня) і чацвёртая — 17 жніўня (прыём заявак да 10 жніўня). 

Удзел у лагеры бясплатны.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.