Вы тут

Рэстаўрацыя Вялікай сцены


Праводзіцца ва Унутранай Манголіі.


Маштабныя рэстаўрацыйныя работы запушчаны для выратавання напаўразбуранага 2000-гадовага фрагмента Вялікай сцены Сяашэтай, размешчанага ў горадзе Баянур аўтаномнага раёна Унутраная Манголія на поўначы Кітая. Пра гэта заявілі мясцовыя ўлады, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

У адпаведнасці з праектам рэканструкцыі, завяршыць якую плануецца да 2021 года, будзе адрэстаўраваны 5-кіламетровы адрэзак Вялікай сцены, які адносіцца да перыяду праўлення дынастыі Цынь (221-207 гг. да н.э.).

Участак Сяашэтай, агульная працягласць якога складае каля 240 км, з’яўляецца адной з важных частак Вялікай сцены, якія захаваліся з часоў дынастыі Цынь. Праз кожныя 0,5-1,5 кіламетра ўздоўж сцены размешчаны сігнальныя вежы.

Гэты старажытны фрагмент быў пабудаваны па загадзе першага імператара цыньскай дынастыі Цыньшыхуана ў якасці фартыфікацыйнага збудавання для абароны ад нашэсця паўночных плямёнаў. Вялікая кітайская сцяна, якая з’яўляецца аб’ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, складаецца з многіх узаемазвязаных фрагментаў. Узрост некаторых з іх перавышае 2000 гадоў.

Летась Міністэрства культуры і турызму і Дзяржаўнае ўпраўленне па справах культурнай спадчыны КНР сумесна вылучылі комплексны план стварэння доўгатэрміновага механізму аховы і выкарыстання Вялікай сцены.

Прэв’ю: theartnewspaper.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.